Telegram абнавіў палітыку прыватнасьці.

Мэсэнджэр Telegram 14 жніўня цалкам абнавіў палітыку прыватнасьці. Telegram можа перадаць сьпецслужбам IP-адрас і нумар тэлефона карыстальнікаў, якія падазраюцца ў тэрарызме.
Для гэтага праваахоўным органам трэба будзе адправіць запыт у адміністрацыю мэсэнджэра і прыкласьці да яго рашэньне суда.

Стваральнік Telegram Павел Дураў растлумачыў, што гэта зьвязана з эўрапейскім законам і не тычыцца становішча ў Расеі.
З гэтага вынікае, што з гэтага часу Telegram зможа выдаваць дадзеныя карыстальнікаў, але толькі па рашэньні суда і толькі па канкрэтных асобах.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў:

“Незалежна ад таго, ці будзем мы калі-небудзь карыстацца гэтым правам [перадачы дадзеных пра тэрарыстаў], такая мера павінна зрабіць Telegram менш прыцягальнай пляцоўкай для тых, хто займаецца тут рассыланьнем тэрарыстычнай прапаганды”.

Крыніца: BBC

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*