Парашэнка не дапусьціць фэдэралізацыі.

Улада не дапусьціць фэдэралізацыі ў прынцыповых і ключавых элемэнтах функцыянаваньня Украіны. Пра гэта падчас візыту ў Мікалаеўскую вобласьць заявіў Прэзыдэнт Украіны Пётра Парашэнка, паведамляюць «Украінскія нацыянальныя навіны».

“Украіна зьяўляецца унітарнай дзяржавай. Мы не дапусьцім фэдэралізацыі ў прынцыповых і ключавых элемэнтах функцыянаваньня дзяржавы”, – заявіў Парашэнка.

Раней Парашэнка заявіў, што “дэцэнтралізацыя, у рэшце рэшт стала ключавой рэформай, адной з самых выніковых разам зь бязьвізам, Пагадненьнем аб асацыяцыі, з рэфармаваньнем сэктару абароны і бясьпекі. Дэцэнтралізацыя па вызначэньні, у тым ліку, і ўсяго сьвету стала адной з самых эфэктыўных рэформаў у дзяржаве … Упэўнены ў тым, што на будучыню, на многія гады стала вельмі эфэктыўнай прышчэпкай ад фэдэралізацыі”.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*