У Гішпаніі маюць намер перапахаваць Франка.

GETTY IMAGES

Урад Гішпаніі прыняў дэкрэт пра перапахаваньне парэшткаў былога лідара краіны Франсіска Франка. Такое рашэньне было прынятае пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў спрэчак у грамадзтве і ва ўладных колах – аднак для ўступленьня ў сілу дакумэнт павінен атрымаць падтрымку парлямэнта.

Астанкі Франка пасьля яго сьмерці былі пахаваныя ў Даліне Загінулых, манумэнтальным комплексе ў 60 км ад Мадрыда, які будаваўся па загадзе самога дыктатара пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны 1936-39 гадоў. У Даліне пахаваныя больш за 34 тысяч чалавек з абодвух ваюючых бакоў.

Крыніца: BBC

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*