СМІ: Расея дазволіла Польшчы агледзець абломкі самалёту Качыньскага.

IMAGO-IMAGES/TASS

Расея ўхваліла запыт польскіх сьледчых на агляд абломкаў самалёту прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, які разьбіўся ў 2010 годзе ў Смаленску, паведамілі ў Следчым камітэце Расеі (СКР).

«Сьледчым камітэтам запыт задаволены, і з 3 па 7 верасьня 2018 года заплянавана вытворчасьць у прысутнасьці польскіх прадстаўнікоў дадатковага агляду рэчыўных доказаў – агрэгатаў, падвузлоў і канструктыўных элемэнтаў самалёту Ту-154М, якія захоўваюцца ў горадзе Смаленску”, – гаворыцца ў паведамленьні на сайце СКР.

У Польшчы з 2016 года праводзяць паўторнае расьследаваньне абставінаў катастрофы ў Смаленску. Створаная для гэтага камісыя лічыць, што ў справаздачы 2011 года няправільна пазначаныя прычыны крушэньня, і вылучае вэрсыю пра выбух на борце.

Крыніца: BBC

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*