Латвія і Эстонія патрабуюць кампэнсацыю за “савецкую акупацыю”.

Euronews

Эстонія і Латвія хочуць атрымаць ад Расеі кампэнсацыю за “савецкую акупацыю”. Пра гэта заявілі міністры юстыцыі дзьвюх краін Урмас Рэйнсалу і Дзінтарс Разнасч. У сваёй заяве яны падкрэсьлілі, наколькі важна не забываць пра чалавечыя страты, панесеныя з-за савецкай акупацыі.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Масква не згодна з тэрмінам “савецкая акупацыя”, дадаўшы, што, на думку расейскіх уладаў, гаворка пра якія-небудзь кампенсацыі наогул ня можа ісьці. Пяскоў таксама заклікаў не забываць пра ўнёсак, які ЗРСР унёс у разьвіцьцё інфраструктуры, эканомікі і сацыяльнай сьферы прыбалтыйскіх краін.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*