ЗША хочуць адхіліць алігарха Дзерыпаску ад кіраўніцтва «Русалу» і En +.

ТАСС/Михаил Метцель

ЗША пакуль не плянуюць здымаць санкцыі з расейскага «Русала» і хочуць цалкам вывесьці бізнэсмэна Алега Дзерыпаску зь кіраўніцтва «Русалу» і En +.

Пра гэта на слуханьнях у сэнаце, прысьвечаных расейска-амэрыканскім адносінам, 21 жніўня заявіў прадстаўнік міністэрства фінансаў ЗША Маршал Білінгслі. Пра гэта паведамляе iz.ru са спасылкай на СМІ.

«Мы далёкія ад таго, каб зініжаць ціск, мы нарошчваем», – сказаў Білінгслі.

Як адзначаецца ў дакладзе Мінфіна ЗША, санкцыі супраць мільярдэраў нанесьлі ім істотны фінансавы ўрон. У прыватнасьці, багацьце Вексэльберга скарацілася на $ 3 млрд, а Дзерыпаскі – амаль напалову.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*