Кітай абверг інфармацыю аб удзеле ў вайне ў Сырыі.

У Пэкіне назвалі скажэньнем палітыкі Кітая паведамленьні арабскіх СМІ пра наяўнасць ваеннага кантынгенту краіны ў Сырыі. З такой заявай 20 жніўня выступіў сьпецпасланьнік ўраду КНР у САР Се Сяоянь.

Як інфармуе iz.ru са спасылкай на «РИА Новости», у пачатку жніўня ў сырыйскіх СМІ зьявіліся паведамленьні пра гатоўнасьць уладаў Кітаю прыняць удзел у барацьбе з тэрарыстамі ў Ідлібе і іншых рэгіёнах краіны. Публікацыі выйшлі са спасылкай на амбасадара КНР у Сырыі.

«У апошні час у СМІ зьявіліся сьпекуляцыі на тэму таго, што Кітай рыхтуецца прыняць удзел у сырыйскім канфлікце, гэта скажэньне палітыкі Кітая. <…> Кітай рашуча выступае за ўрэгуляваньне канфлікту выключна мірнымі сродкамі », – падкрэсьліў Се Сяоянь.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*