Трамп заявіў, што зрабіў Амэрыку зноў вялікай.

Фота: REUTERS/Jonathan Ernst

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ўжо выканаў лёзунг перадвыбарнай кампаніі і зрабіў Амэрыку зноўку вялікай.

Як інфармуе ТАСС, ён напісаў пра гэта на сваёй асабістай старонцы ў сетцы Twitter.

“Вось гэта так! Вялікі адпор у адказ на сапраўды глупую заяву губэрнатара Нью-Ёрка Эндру Куома пра тое, што Амэрыцы не хапае велічы, – напісаў Трамп. – Я ўжо зрабіў Амэрыку зноў вялікай, толькі паглядзіце на рынкі, на працоўныя месцы, на узброеныя сілы – усталёўваем рэкорды і зробім яшчэ лепш!”

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*