Кітай і ЗША правядуць перамовы пра пошліны.

Намесьнік міністра камэрцыі КНР Ван Шаўвэнь да канца жніўня наведае ЗША з афыцыйным візытам для перамоваў па гандлёва-эканамічных пытаньнях. У заяве міністэрства камэрцыі падкрэсьліваецца, што Кітай выступае супраць пратэкцыянізму ў гандлі, а таксама не прымае аднабаковых гандлёвых абмежавальных мер.

Амбасадар Кітая ў ЗША Цуй Цянькай заявіў: “Мы павінны працаваць разам і гарантаваць прадказальнасьць і ўстойлівасьць глябальнага эканамічнага росту замест таго, каб ствараць бар’еры і перашкоды, якія падрываюць пэрспэктывы эканамічнага росквіту ва ўсім сьвеце”.

Прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Робэрт Лайтхайзэр абвясьціў аб падрыхтоўцы дадатковага сьпісу кітайскіх тавараў на суму 200 млрд даляраў для ўвядзеньня тарыфаў у памеры 10%.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*