У Нямеччыне ўзаконілі трэці пол.

Урад Нямеччыны15 жніўня прыняў рашэньне замацаваць трэці пол у кнігах запісу актаў грамадзянскага стану, паведамляецца ў Twitter Фэдэральнага міністэрства ўнутраных спраў краіны.

Паводле паправак, да замацаваных у заканадаўстве двум палам дадасца «іншы» пол. Гэта зроблена дзеля так званых інтэрсэксуялаў – людзей, якія з нараджэньня валодаюць прыкметамі абодвух полаў.

Законапраэкт распрацоўваўся згодна з рашэньнем Канстытуцыйнага суда Нямеччыны ад 10 кастрычніка 2017 года.

Крыніца: «Известия»

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*