Новыя падрабязнасьці тэракту ў Лёндане.

Стала вядомая асоба мужчыны, які ўчыніў тэракт ля будынку брытанскага парлямэнта ў Лёндане. Ім аказаўся імігрант з Судана Саліх Хатэр, які атрымаў брытанскае грамадзянства.

Як паведамляе iz.ru са спасылкай на газэту Daily Mail, 29-гадовы Саліх Хатэр ўвечары 13 жніўня пакінуў сваю кватэру ў Бірмінгэме і прыбыў у Лёндан, дзе некалькі гадзін аб’язджаў турыстычныя маршруты ў цэнтры месца.

Аўтамабіль Хатэра урэзаўся ў агароджу ў брытанскага парлямэнту ранняй раніцай 14 жніўня, закрануўшы некалькіх пешаходаў. У выніку пацярпелі два чалавекі. Скотлэнд-Ярд кваліфікаваў здарэньне як тэракт.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*