Эканоміка ЭЗ расьце.

Эканоміка 19 краін эўразоны ў другім квартале вырасла на 0,4% у параўнаньні з папярэднім кварталам. Ацэнка росту ВУП у гадавым вымярэньні для гэтай групы краін у другім квартале павышаная да 2,2%.

З сукупнага паказчыка эксьперты асабліва вылучаюць Нямеччыну, найбуйнейшую эканоміку эўразоны: яна ў другім квартале вырасла на паўпрацэнты, удвая апярэдзіўшы па гэтым паказчыку Францыю і Італію.

Адначасова, па дадзеных Eurostat, аб’ём прамысловай вытворчасьці ў 19 краінах эўразоны ў чэрвені скараціўся без малога на працэнт у параўнаньні з траўнем.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*