Эрдаган вінаваціць у падзеньні ліры Амэрыку.

Падзеньне ліры стала вынікам замежнай змовы супраць Турэччыны, і стаяць за гэтай змовай Злучаныя Штаты. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган.

“Тое, чаго яны не змаглі дабіцца сваімі правакацыямі і спробай перавароту, яны хочуць зрабіць пры дапамозе грошай. Гэта называецца эканамічнай вайной. Гэта называецца весьці непрыяцельскую палітыку супраць Турэччыны, каб аслабіць нашу абараназдольнасьць і паставіць турэцкі народ на калені”, – заявіў Эрдаган.

Вашынгтон павысіў пошліны на імпарт алюміну і сталі з Турэччыны да 20% і 50% адпаведна. Гэта справакавала рэзкае падзеньне турэцкай ліры. За апошнія тыдні яна абясцэнілася на 40%.

Таксама маецца праблема арышту амэрыканскага пастара Эндру Брансана, якога ў Турэччыне – на хвалі рэпрэсій пасьля спробы перавароту летам 2016 году – абвінавацілі ў шпіянажы. У пачатку жніўня Белы дом увёў санкцыі супраць кіраўнікоў МУС і Мінюста Турэччыны.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*