Пратэсты ў Румыніі.

Па ўсёй Румыніі адбываюцца масавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнямі адстаўкі ўраду. Удзельнікі дэманстрацыі ў Бухарэсьце называюць найбуйнейшую Сацыял-дэмакратычную партыю «Партыяй злодзеяў», а ва ўрадзе бачаць крыніцу карупцыі. Паступаюць паведамленьні пра супрацьстаяньне з паліцыяй, якая прымяняе слезацечны газ, вадамёт і светлашумавыя гранаты. Дэманстрацыі праходзяць пад сьцягамі розных краін: на гэтыя акцыі румыны-эмігранты прыехалі літаральна з усяго сьвету.

Каля 23:00 па мясцовым часе паліцыя пачала выцясьняць пратэстуючых у Бухарэсьце з цэнтральнай плошчы Вікторыі, – перадае ТАСС. Разам з тым, па розных ацэнках, у цэнтры горада ўвечары заставаліся да 100 тысяч чалавек. Да паўночы, па неафыцыйных дадзеных, у выніку супрацьстаяньня пацярпелі больш за дзьвесьце чалавек, – як дэманстрантаў, так і супрацоўнікаў паліцыі.

 

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*