ЗША ствараюць касьмічнае падразьдзяленьне ў войску.

Аб стварэньні касьмічнага падразьдзяленьня ў амэрыканскай арміі абвясьціў віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс. У ходзе выступленьня ў Пэнтагоне ён казаў пра неабходнасьць падрыхтаваць узброеныя сілы да новага тэатру ваенных дзеяньняў:

«Як сказаў прэзыдэнт Трамп, недастаткова проста амэрыканскай прысутнасьці ў космасе, нам трэба амэрыканская перавага ў космасе. Так мы і зробім. Амэрыка будзе заўсёды шукаць міру як у космасе, так і на Зямлі, але гісторыя вучыць, што для мірнага жыцьця патрэбна моц. І ў касьмічнай прасторы Касмічныя Сілы ЗША стануць такой моцай ў бліжэйшыя гады “.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*