Прэзыдэнт Сэрбіі заявіў аб падтрымцы ідэі разьмежаваньня зямель сэрбаў з альбанцамі ў Косаве.

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч выступіў у падтрымку ідэі аб разьмежаваньні з альбанцамі ў непрызнанай рэспубліцы Косава. Пра гэта паведаміла Нацыянальная тэлерадыёкампанія Сэрбіі (РТС).

“Я выступаю за разьмежаваньне з альбанцамі, – прыводзіць словы Вучыча РТС. – Калі ў нас будзе тэрыторыя, да якой невядома, як ставіцца і каму што належыць, – гэта заўсёды крыніца патэнцыйных канфліктаў і праблем”.

Паводле яго слоў, рашэньне косаўскай праблемы, калі яно здарыцца, павінна ахопліваць усе асьпекты. “Гэта павінен быць ўсёабдымны плян, які тычыцца многіх [асьпектаў], а не спрошчаны, як некаторыя думаюць”, – цытуе РТС прэзыдэнта Сэрбіі.

Крыніца: ТАСС

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*