У TUT.by і БелаПАН праходзяць ператрусы.

TUT.BY

Беларускія сілавікі прыйшлі зь ператрусам у офіс найбуйнейшага інтэрнэт-выданьня краіны TUT.by. На супрацоўнікаў завялі крымінальную справу па падазрэньні ў несанкцыянаваным доступе да платных паслуг дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА.

Як інфармуе BBC, ператрус пачаўся раніцай аўторка, 7 жніўня, гаворыцца ў паведамленьні самога выданьня. Факт ператрусу пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.

Затрыманыя галоўны рэдактар ​​TUT.by Марына Золатава, рэдактар ​​Ганна Калтыгіна, а таксама журналіст іншага прыватнага беларускага інфармагенцтва БелаПАН Тацьцяна Каравянкова. У БелаПАН таксама праходзяць ператрусы.

Як паведамляе СК, падставай да ўзбуджэньня крымінальнай справы паслужыў зварот БелТА.

Дырэктар БелТА Ірына Акуловіч заявіла выданьню “Наша Ніва”, што “гаворка ідзе пра элементарны крадзеж”.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*