ЗША уводзяць першыя санкцыі ў дачыненьні да Ірану.

Вашынгтон пачаў першы этап аднаўленьня санкцый супраць Тэгэрану, адмененых ў 2016 годзе пасьля заключэньня пагадненьня па іранскай ядзернай праграме. Пачынаючы з аўторка зноў ўступаюць у сілу абмежаваньні на продаж Ірану даляраў, на гандаль зь ім золатам і іншымі мэталамі, а таксама на апэрацыі зь іранскім дзярждоўгам і нацыянальнай валютай. Закрануць санкцыі і іранскія аўто.

Прэзыдэнт Ірана Хасан Раўхані ў панядзелак заявіў, што “Амэрыка будзе шкадаваць” аб прадпрынятых кроках.

“Трамп і яго адміністрацыя адхілілі перамовы і згарнулі з шляху дыпляматыі. Іх дзеяньні накіраваныя супраць іранскага народу, супраць нацыянальных інтарэсаў нашай краіны. Тады як Іран гатовы да дыпляматычных рашэньняў пытаньняў, да сумленнага працэсу”, – сказаў Раўхані.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*