У Сэнаце прапануюць узмацніць санкцыі ў дачыненьні да Масквы.

Законапраэкт аб рэзкім узмацненьні жорсткасьці амэрыканскіх санкцый у дачыненьні да Расеі ўнесены ў профільны камітэт сэнату кангрэса ЗША па замежных справах. Як адзначае ТАСС, пра гэта распавёў адзін з аўтараў праэкту, прэсавы сакратар амэрыканскага сэнатару ад штата Нью-Джэрсі Робэрта Менэндэса, Хуан Пачон.

Дакумэнт прадугледжвае новыя абмежавальныя меры ў дачыненьні да палітыкаў і бізнесменаў з РФ, пагадненьняў у галіне энэргетыкі, якія падтрымліваюць дзяржкампаніі краіны, а таксама меры супраць расейскага дзярждоўгу. Акрамя таго, ініцыятыва прадугледжвае стварэньне нацыянальнага цэнтру па барацьбе з расейскай «дэзінфармацыяй».

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*