Амэрыка гатовая вылучыць каля $ 300 млн на абмежаваньне ўплыву Кітаю.

ЗША гатовыя вылучыць каля $ 300 млн на ўмацаваньне бясьпекі ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. З такой заявай выступіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэя.

Падчас прэс-канфэрэнцыі ў межах міністэрскіх мерапрыемстваў па лініі АСЕАН у Сінгапуры, ён заявіў, што падобная мера дапаможа ў дасягненьні агульных прыярытэтаў, сярод якіх супрацьдзеяньне транснацыянальным пагрозам і бясьпека на моры.

Раней з падобнай заявай выступаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Адной з галоўных задач прапановы зьяўляецца абмежаваньне ўплыву Кітаю ў рэгіёне.

Крыніца: ТАСС

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*