Сьпецслужбы Летувы і Эстоніі: Yandex.Taxi можа зьліваць дадзеныя ў Расею.

Гаджэт кампаніі Yandex.Taxi перадае дадзеныя на расейскія IP-адрасы, паведаміў у пятніцу Нацыянальны цэнтар кібербясьпекі Летувы (НЦК).

“Падчас аналізу НЦК усталяваў, што гаджэт па каналах шыфраванай сувязі рэгулярна падключаецца і падтрымлівае актыўнае злучэньне з 11 унікальнымі IP-адрасамі (зь якіх 10 належаць Расейскай Фэдэрацыі). Перадача дадзеных ажыцьцяўляецца цыклічна”, – гаворыцца ў дакладзе цэнтру. Ён па-ранейшаму рэкамэндуе, каб летувіскія карыстальнікі не карысталіся гэтым гаджэтам, паведамляе Delfi са спасылкай на BNS.

Па сьцьвярджэньні цэнтру, гаджэт Yandex.Taxi патрабуе доступу да вялікай колькасьці канфідэнцыйных дадзеных карыстальніка і дазволаў на выкарыстаньне функцый прылады.

НЦК сьцьвярджае, што Yandex. Taxi мае магчымасьць у любы час па шыфраваных каналах сувязі падлучацца да розных адрэс у розных рэгіёнах Расеі, незалежна ад таго, ці знаходзіцца гаджэт у рэжыме чаканьня альбо ў актыўным рэжыме. Цэнтар папярэджвае, што з дапамогай шкоднасных праграм можна выкрасьці ў людзей грошы і канфідэнцыйную інфармацыю, шпіёніць, шантажаваць раскрыцьцём асабістай інфармацыі, адпраўляць SMS-паведамленьні павышанага тарыфу за кошт уладальніка прылады, выкарыстоўваць прыладу для распаўсюджваньня вірусу або спаму, выкананьня іншых кібератак.

Сьпецслужбы Эстоніі таксама папярэдзілі аб перадачы сэрвісам інфармацыі карыстальнікаў у Расею.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*