Становішча ў Косава распальваецца.

Падразьдзяленьні Міжнароднай місыі пад эгідай НАТА у Косава і Мэтохіі (KFOR) перакінутыя на поўнач краю з-за небясьпекі дэстабілізацыі становішча.

Газэта “Вечерне новости” раней паведамлялі аб ваеннай акцыі, якая рыхтуецца касаварамі “Залатая шабля”. Крыніцы выданьня ў сьпецслужбах сьцьвярджаюць, што мэтай апэрацыі зьяўляецца ўсталяваньне вайсковага кантролю над паўночнай сэрбскай часткай Косава.

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч заявіў, што Сэрбія гатовая абараніць косаўскіх сэрбаў, калі будзе такая неабходнасьць. Пра гэта ён напісаў у адкрытым лісьце да косаўскіх сэрбаў, які апублікаваны ў пятніцу.

У той жа час Вучыч зьвярнуўся да косаўскіх сэрбаў з просьбай не паддавацца на правакацыі і прызначыў на суботу экстраннае пасяджэньне Рады бясьпекі Сэрбіі ў сувязі са становішчам у Косава.

Крыніца: ТАСС

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*