Іран правядзе маштабныя ваеньныя вучэньні.

Корпус варты ісламскай рэвалюцыі правядзе маштабныя ваенныя вучэньні ў Пэрсыдзкім заліве ў бліжэйшыя 48 гадзін. Пра гэта паведаміла тэлекампанія CNN у сераду са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з амэрыканскай ацэнкай перамяшчэньняў войскаў КВІР.

“Мы ведаем пра тое, што Іран павялічвае колькасьць ваенна-марскіх апэрацый у Пэрсыдзкім заліве, Армузскім праліве і Аманскім заліве. Мы ўважліва сочым за гэтым і працягваем працаваць з нашымі партнэрамі, каб забясьпечваць свабоду суднаходства і гандлёвага патоку ў міжнародных водах”, – заявіў прадстаўнік Цэнтральнага камандаваньня ЗША капітан Уільям Урбан.

Крыніца: ТАСС

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*