У Летуве прадставілі законапраэкт, які асуджае Кампартыю.

Праэкт закону, які абвяшчае Кампартыю Летувы злачыннай арганізацыяй, падрыхтавалі і прадставілі сёньня на прэс-канфэрэнцыі дэпутаты ад партыі “Зьвяз Айчыны – Хрысьціянскія дэмакраты” Аўдронюс Ажубаліс і Лаўрынас Касчунас. Па словах ініцыятараў, гэта вырашыць праблему адказнасьці Кампартыі як юрыдычнай асобы за дзейнасьць на шкоду Летуве.

“Нягледзячы на ​​тое што пасьля абвяшчэньня незалежнасьці прайшло нямала часу, гэтая дзейнасьць не атрымала неабходнай ацэнкі. Падрыхтаваны законапраэкт належным чынам ацэніць савецкае мінулае і паслужыць аднаўленьню гістарычнай справядлівасьці”, – сказаў Ажубаліс.

 

Крыніца: ТАСС

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*