Трое расейскіх журналістаў забітыя ў Афрыцы.

RADIO SVOBODA/YOUTUBE

Трое расейскіх журналістаў забітыя ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы: Архан Джемаль, Аляксандар Растаргуеў і Кірыл Радчанка.

Яны здымалі дакумэнтальны фільм аб дзейнасьці ў краіне расейскай “прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэра”.

“Мы рабілі разам праэкт па ЦАР. Пазаўчора ўвечары яны выходзілі на сувязь у апошні раз. Праўда, вельмі цяжка казаць, гэта мае сябры”, – сказаў Бі-бі-сі галоўны рэдактар ​​Цэнтра кіраваньня рассьледаваньнямі Андрэй Каняхін.

Жонка Джэмаля Ірына Гардзіенка апазнала свайго мужа на фатаздымку, расказала яна выданьню The Bell.

Крыніца: BBC

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*