СМІ: Паўночная Карэя працягвае ствараць ракеты.

The Washington Post са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай выведцы інфармуе аб магчымым стварэньні двух новых вадкасных міжкантынэнтальных балістычных ракет на вытворчым комплексе ў ваколіцах Пхэньяну.

Падставай для падобных высноў сталі атрыманыя ў апошнія некалькі тыдняў спадарожнікавыя здымкі. Пры гэтым выданьне адзначае, што распрацоўкі вядуцца пасьля таго, як амэрыканскі лідар Дональд Трамп заявіў аб адсутнасьці ядзернай пагрозы з боку Паўночнай Карэі.

Крыніца: iz.ru

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*