Прэс-сакратар Лукашэнкі абвергла інфармацыю аб інсульце.

kp.kg

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант пракамэнтавала паведамленьне ўкраінскага сайта «Дзелавая сталіца» аб тым, што беларускі лідар перанёс інсульт.

«Могу ответить на это только словом «бред» – заявіла Эйсмант.

Украінскі партал са спасылкай на крыніцы паведаміў, што беларускі лідар быў шпіталізаваны зь інсультам – таму з 28 ліпеня ён не зьяўляўся на публіцы.

Выданьне зьвярнула ўвагу на тое, што Лукашэнка павінен быў наведаць Гомель, але не прыехаў туды. Па словах крыніц, адсутнасьць прэзыдэнта ніяк не патлумачылі, нягледзячы на ​​тое што ў Гомель прыбыла ахова Лукашэнкі і журналісцкі пул.

 

Крыніца: «Известия»

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*