Манголія абвінаваціла Турэччыну ў парушэнні сувэрэнітэту краіны і спробе выкраданьня.

motionarray.com

Мангольскія сьпецслужбы прадухілілі выкраданьне Вэйсела Акчая. Гэта дырэктар мясцовай школы, якая, як лічыць Анкара, зьвязаная з арганізацыяй Фетхулаха Гюлена, абвінавачанага турэцкімі ўладамі ў спробе дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.

У пятніцу невядомыя схапілі 50-гадовага мужчыну каля ўласнага дому, заштурхалі яго ў машыну і адправіліся ў аэрапорт Улан Батара. Там да таго часу прызямліўся самалёт, як мяркуецца, ВПС Турэччыны. Борт затрымалі мангольскія сілавікі. Праз некалькі гадзін самалёт усё ж пакінуў паветраную гавань. А Вэйсел Акчай быў дастаўлены ў бальніцу для мэдыцынскага абсьледаваньня.

У МЗС Манголіі назвалі інцыдэнт сур’ёзным парушэньнем сувэрэнітэту краіны. Між тым, улады Турэччыны адкідваюць абвінавачваньні ў дачыненьні да спробы выкраданьня.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*