Францыя супраць перамоваў з ЗША аб глябальным трансатлянтычным гандлёвым партнэрстве.

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў пасьля перамоваў з прэм’ерам Гішпаніі Пэдра Санчасам пра тое, што ён супраць новых перамоваў з ЗША аб глябальным трансатлянтычным гандлёвым партнэрстве.

“Любы дыялёг па пытаньнях гандлю, а я гаварыў пра гэта з самага пачатку, мусіць грунтавацца на збалянсаваных адносінах, а не на пагрозах …. Я не падтрымліваю ідэю таго, каб мы ўключыліся ў новыя перамовы аб вялікім гандлёвым пагадненьні па прыкладзе трансатлянтычнага гандлёвага і інвэстыцыйнага партнэрства … Патрэбныя ясныя крокі з боку Злучаных Штатаў, сігналы дээскаляцыі па сталі і алюміне, па якіх былі ўжытыя незаконныя пошліны. Для мяне гэта – папярэдняя ўмова для любога прадметнага прасоўваньня наперад”.

“Мы просім паўночнаамэрыканскую адміністрацыю адмяніць пошліны”, – у сваю чаргу сказаў Пэдра Санчас.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*