Караблі НАТА зайшлі ў порт Адэсы.

Група караблёў, у склад якой уваходзяць тры фрэгаты, ваенна-марскіх сіл (ВМС) чатырох краін НАТА прыбыла ў порт Адэсы. Пра гэта паведамілі ў панядзелак у прэс-службе ВМС Украіны, інфармуе iz.ru.

“У порт Адэсы з візытам зайшлі караблі Пастаяннай ваенна-марской групы НАТА SNMG-2 і Пастаяннай супрацьміннай ваенна-марской групы НАТА SNMCMG-2”, – гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле інфармацыі ВМС Украіны, у порце знаходзяцца фрэгаты ВМС Нідэрляндаў, Турэччыны і Румыніі. Акрамя таго, у склад групы ўваходзяць па аднаму міннаму тральшчыку ад Турэччыны і Румыніі, а таксама нямецкае судна забесьпячэньня. Дакладную праграму візыту і яго тэрміны ў прэс-службе ВМС Украіны не ўдакладнілі.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*