Брэксыт будзе да кастрычніку?

Пагадненьне аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЭЗ можа быць дасягнутае да кастрычніку. Пра гэта ў інтэрв’ю брытанскім СМІ заявіў новы міністар па пытаньнях “брэксыту” Дамінік Рааб. Раней міністар папярэдзіў Брусэль, што Лёндан ня будзе плаціць ЭЗ узгодненыя “адступныя” у памеры 39 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў, калі бакам ня ўдасца заключыць гандлёвае пагадненьне.

Дамінік Рааб, міністар па пытаннях “брэксыту”: “Перамовы ідуць, мы плянуем давесьці іх да канца. Але я думаю, што любы адказны ўрад павінен мець запасны варыянт на выпадак, калі ў ходзе дыскусій ня будзе дасягнута станоўчага выніку. І гэта тое, чым мы займаемся”.

 

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*