Ператрусы ў “Раскосмасе”.

ФСБ правяла ператрусы ў супрацоўнікаў Цэнтральна-навукова-дасьледчага інстытуту машынабудаваньня і ў Аб’яднанай ракетна-касьмічнай карпарацыі – галоўных падразьдзяленьняў “Раскосмосу”. Крыніцы “Коммерсанта” у праваахоўных ворганах растлумачылі, што рэйды прайшлі па справе аб дзяржаўнай здрадзе і зьвязаныя зь “перадачай зьвестак аб расейскіх гіпергукавыя праэктах замежным сьпецслужбам”.

“Сьледчыя мерапрыемствы вядуцца ў тых зонах адказнасьці, у якіх працавалі тыя ці іншыя супрацоўнікі. Я на жаль не магу вам сказаць канкрэтна дзе гэта адбываецца”, – заявіў прэс-сакратар “Раскосмосу” Уладзімір Усьціменка.

Сьцьвярджаецца, што менавіта супрацоўнікі інстытуту валодалі інфармацыяй аб шматлікіх вайсковых гіпергукавых распрацоўках.

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*