Юнкер: Нацыяналізм – небясьпечная тэндэнцыя.

Дасягненьне глябальнага прагрэсу магчыма толькі з дапамогай “пераадоленьня нацыянальнага эгаізму”. З такімі словамі прэмьер міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс зьвярнуўся да старшыні Эўракамісыі Жан-Клёда Юнкера, папрасіўшы яго перадаць прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу, што Эўропа заўсёды будзе сябрам сваіх хаўрусьнікаў і, у прыватнасьці, амэрыканскага грамадзтва.

Як інфармуе Euronews, выступ лідараў адбыўся ў Фондзе Карласа дэ Амбэреса ў Мадрыдзе.

Юнкер, у сваю чаргу, заявіў: “На працягу апошніх гадоў мы назіраем трывожную зьяву. Яно вельмі прыкметная, але не вельмі прыгожая. Гэта вяртаньне нацыяналізму, адмова бачыць у іншых такіх жа людзей. Гэта небясьпечная тэндэнцыя, якая спрыяе усякага роду папулістам, замяшаным на нацыяналізме, і вядзе да асьляпленьня і вайны”.

Юнкер падкрэсьліў, што “абавязак Эўропы заключаецца ў тым, каб рухацца наперад”.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*