Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў папрасіў прабачэньня за рэзкія словы пра міграцыю.

Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Стэф Блёк прынёс прабачэньні за рэзкія выказваньні аб міграцыі і становішчы ў шэрагу краін.

«Я няправільна падабраў словы, і я шкадую аб гэтым».

Нагодай паслужыў відэазапіс з закрытай сустрэчы міністра з галяндцамі, якія працуюць у замежных арганізацыях, падчас якой Блёк заявіў, што не ведае ніводную краіну, дзе прадстаўнікі розных нацыянальнасьцяў мірна ўжываюцца адзін з адным.

Акрамя таго, як паведамляе iz.ru, кіраўнік МЗСу Нідэрляндаў выказаў здагадку, што Эўразьвязу не варта настойваць на тым, каб краіны Усходняй Эўропы разьмяшчалі ўцекачоў, паколькі цемнаскурыя людзі не маюць там шанцаў на нармальнае жыцьцё і могуць падвяргацца гвалту.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*