У Нямеччыне сустрэлася «Нармандская чацьверка».

Міністар замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас паведаміў, што бакі ў чарговы раз пацьвердзілі прыхільнасьць ужо ўсталяваным прынцыпам спыненьня агню. Яшчэ да пачатку перамоў ён распавёў, як зьездзіў ва Усходнюю Украіну: Нядаўна я пабываў ва Усходняй Украіне і людзі, якія жывуць там, пыталіся мяне, калі ж нарэшце наступіць мір. Я не мог даць ім адэкватны адказ і вось чаму важна, што мы сустракаемся сёньня, каб зразумець, як дасягнуць міру».

Па выніках сустрэчы ніякіх дакумэнтаў падпісана ня было, аднак ўсе бакі зноў заявілі аб неабходнасьці выконваць ужо падпісаныя Менскія пагадненьні.

 

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*