Трамп упершыню сустрэўся зь Кім Чэн Ынам.

AFP

У Сінгапуры праходзіць першая ў гісторыі сустрэча дзеючага прэзыдэнта ЗША зь лідарам Паўночнай Карэі. Асноўная тэма саміта – ядзернае раззбраеньне КНДР.

Саміт праходзіць у пяцізоркавым гатэлі Capella на курортнай выспе Сентоза. Перад яго пачаткам Кім Чэн Ын і Дональд Трамп абмяняліся гістарычным поціскам рукі.

Каля 50 хвілін лідары ЗША і КНДР гутарылі сам-насам (разам зь імі засталіся толькі перакладчыкі), пасьля чаго да іх далучыліся дарадцы і высокапастаўленыя ўдзельнікі абедзьвюх дэлегацый – з боку ЗША дзяржсакратар Майк Пампэя, дарадца па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, кіраўнік апарата Белага дому Джон Кэлі, а з боку КНДР – намесьнік кіраўніка Трудавой партыі Карэі (ТПК) Кім Ён Чхоль, міністар замежных спраў КНДР Лі Ён Хо, намесьнік старшыні ЦК ТПК Лі Су Ён.

 

Крыніца: BBC

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*