Трамп пасьля сустрэчы зь Кімам: сёньня пачынаецца цяжкі працэс.

“Сумленнай, прамой і прадуктыўнай” назваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэчу зь лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Выступаючы на ​​прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту ў Сінгапуры Трамп сказаў:

“Сёньня пачынаецца цяжкі працэс. Мы вельмі ўважліва сочым за становішчам. Але для дасягненьня міру заўсёды трэба рабіць намаганьні, асабліва ў гэтым выпадку. Гэта павінна было быць зроблена шмат гадоў таму. Праблема павінна была вырашыцца даўно. Але мы займаемся гэтым цяпер. У Кім Чэн Ына ёсьць шанец стварыць добрую будучыню для свайго народу. Ваяваць можа кожны. Але толькі адважныя забясьпечваюць мір. ”

Трамп адзначыў, што ЗША ня будуць скарачаць колькасьць сваіх вайскоўцаў на Карэйскім паўвостраве для гарантый бясьпекі КНДР, і пакуль не здымуць санкцыі. Але пры гэтым Трамп абяцаў не праводзіць ваенных вучэньняў з Паўднёвай Карэяй.

Дональд Трамп, прэзыдэнт ЗША: “Мы спынім ваенныя вучэньні, што дазволіць зэканоміць нам значныя фінансавыя сродкі, калі толькі не пабачым, што перамовы будуць ісьці не так як мусяць. Мы захаваем вялікія грошы. І яшчэ гэтыя вучэньні зьяўляюцца вельмі правакацыйным момантам.”

Многія пыталіся Трампа аб тым, ці падымалася пытаньне аб парушэньнях правоў чалавека ў КНДР. Амэрыканскі лідар адказаў унікліва:

“Гэта абмяркоўвалася, досыць коратка ў параўнаньні з пытаньнямі дэнуклеярызацыі … Мы з гэтага пачалі і гэтым скончылі сустрэчу. Але яны будуць нешта рабіць. І я думаю Кім Чэн Ын мае намер нешта распачаць.”

 

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*