Лідары ЗША і КНДР ужо ў Сінгапуры.

REUTERS/CAPELLA SINGAPORE

Дональд Трамп, які прыбыў у Сінгапур для ўдзелу ў саміце, назваў сябе міратворцам, які мае намер выканаць місыю, якая здараецца, як падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША, толькі “раз у жыцьці”. Ён дадаў, што зразумее з першай сэкунды пры асабістай сустрэчы з Кім Чэн Ыном, ці сур’ёзныя  намеры апошняга.

Паўночнакарэйскі лідар таксама прыехаў у Сінгапур і ўжо пасьпеў сустрэцца з прэмьер-міністрам краіны, якая стала гаспадыняй будучага саміту. Кім сказаў, што да Сінгапуру прыкавана ўвага ўсяго сьвету. І ўжо дакладна – да яго службы бясьпекі, бягучай трушком, суправаджаючы свайго боса паўсюль.

Сама сустрэча пройдзе на выспе Сентоза, дзе Трамп і Кім спыняцца ў розных гатэлях. На ўвесь час сустрэчы выспу закрыюць для аўтамабільнага руху, а дарогі перакрыюць.

Саміт мусіць пачацца ў аўторак раніцай.

 

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*