ЗША і КНДР абмяркоўваюць магчымасьць устанаўленьня дыпляматычных адносін.

Дэлегацыі ЗША і КНДР на сустрэчы ў дэмілітарызаванай зоне Пханмунджом абмеркавалі магчымасьць устанаўленьня дыпляматычных адносін паміж дзьвюма краінамі.

Па дадзеных паўднёвакарэйскай газеты «Чунан ільбо», абодва бакі высунулі свае патрабаваньні, паведамляе iz.ru.

«Падчас сустрэчы з амэрыканскімі прадстаўнікамі 27 мая ў Пханмунджоме Паўночная Карэя запатрабавала ўстанаўленьня дыпляматычных адносін з ЗША, зьняцьця дзейсных у дачыненьні да яе эканамічных санкцый, а таксама згортваньня заплянаваных на жнівень ваенных манэўраў з удзелам ЗША і Паўднёвай Карэі», – піша выданьне.

Пры гэтым адзначаецца, што амэрыканскі бок зноў запатрабаваў ад Пхэньяна поўнай і незваротнай адмовы ад ядзернай праграмы. Таксама прадстаўнікі ЗША заявілі пра неабходнасьць адправіць у Штаты частку ядзернага ўзбраеньня КНДР.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*