ЗША уводзяць пошліны на ўвоз сталі і алюмінію.

ЗША пачынаючы з пятніцы ўводзяць мытныя пошліны на імпарт сталі і алюмінія з Эўразьвяза, Канады і Мэксыкі. У дачыненьні да іх будуць дзейнічаць пошліны ў памеры 25% на сталь і 10% на алюміній. Пра гэта паведаміў міністар гандлю ЗША Уілбур Рос.

Эўракамісар па гандлі Сэсілія Мальстром, у сваю чаргу, заявіла, што ЭЗ пачне спрэчку ў СГА і ўвядзе пошліны на шэраг тавараў з ЗША. У Эўракамісыі падкрэсьлілі, што адказ ЭЗ на рашэньне ЗША па мытах на мэталы будзе прапарцыйным. Аб контрмеры таксама заявілі Канада і Мэксыка.

 

На думку Роса, любыя меры ў адказ з боку ЭЗ і іншых краін не акажуць вялікага ўплыву на амэрыканскую эканоміку. Ён таксама выказаў упэўненасьць, што прынятае рашэньне ў доўгатэрміновай пэрспэктыве не адаб’ецца на ўзаемаадносінах з закранутымі краіны, якія, паводле яго слоў, “з часам да гэтага прывыкнуць”.

Рашэньне аб увядзеньні дадзеных тарыфаў Вашынгтон прыняў 23 сакавіка, але затым прыпыніў іх дзеяньне для скончваньня перамоў з названымі краінамі.

 

Крыніца: Euronews

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*