Большасьць амэрыканцаў адмоўна ставяцца да Twitter Трампа.

Большасьць амэрыканскіх выбарцаў перакананыя, што Twitter прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа шкодзіць яго прэзыдэнцтву і наносіць шкоду становішчу краіны ў сьвеце.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, якое правяло выданьне Politico сумесна з кампаніяй Morning Consult, паведамляе iz.ru.

Выданьне адзначае, што 62% апытаных назвалі выкарыстаньне Трампам Twitter «чымсьці негатыўным». У мінулым годзе такое меркаваньне падзялялі 59% рэспандэнтаў.
Пазытыўна да вядзеньня Трампам Twitter паставіліся толькі 20% удзельнікаў галасаваньня, тады як у чэрвені 2017 года іх было 23%.

Пры гэтым 72% рэспандэнтаў перакананыя, што Трамп злоўжывае твітамі і посьціць іх занадта часта.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*