Экс-лідар брытанскіх правых сеў у турму.

GETTY IMAGES

Заснавальнік і былы лідар брытанскага нацыяналістычнага руху “Ліга абароны Ангеліі” (English Defence League) 35-гадовы Томі Робінзан асуджаны на 13 месяцаў турмы за непавагу да суду. Робінзан вёў інтэрнэт-трансьляцыю ад будынку суду горада Лідс. Любое асьвятленьне працэсу ў СМІ забароненае судом.

Робінзана арыштавалі ў мінулую пятніцу ў суда. Першапачаткова суд наклаў забарону і на асьвятленьне яго справы, і ў СМІ яго арышт не ўзгадваўся. Пазьней, пасьля скаргаў з боку СМІ і ў сацсетках, забарона была зьнятая.

Сярод тых, хто падтрымаў Робінзана ў “Твітэры” быў сын прэзыдэнта ЗША Дональд Трамп-малодшы, які перапосьціў яго запіс, і галяндзкі правы палітык Гэрт Вілдэрс.

 

Крыніца: BBC

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*