СБУ абвінаваціла Расею ў арганізацыі замаху на журналіста Аркадзя Бабчанку.

profi-forex.org

Служба бясьпекі Украіны публічна абвінаваціла Расею ў арганізацыі замаху на расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку ў Кіеве.
«Па наяўных у нас дадзеных, забойства Бабчанкі замовілі расейскія сьпецслужбы», – заявіў на брыфінгу кіраўнік СБУ Васіль Грыцак. Яго словы перадае ТАСС.

Па словах кіраўніка сьпецслужбы, выканаўцамі былі два грамадзяніна Украіны.
Грыцак паведаміў, што Бабчанка выжыў. Паводле яго слоў, інфармацыя аб забойстве журналіста была часткай сплянаванай апэрацыі, якая была закліканая прадухіліць замах.

Крыніца: «Известия»

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*