Вугоршчына можа прыняць закон, які забараняе дапамогу імігрантам.

Улады Вугоршчыны падрыхтавалі законапраэкт аб крымінальным пакараньні для тых, хто дапамагае нелегальным мігрантам, запытваючым прытулак.
Калі ён будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, друк улётак зь інфармацыяй для бежанцаў, прапанова ім ежы або прававой дапамогі будзе лічыцца злачынствам.

Таксама вугорскія ўлады зьбіраюцца зьмяніць канстытуцыю, каб іншыя краіны Эўразьвязу не высылалі просячых прытулку да Вугоршчыны.

Вугорскае выданьне Magyar Hirlap піша, што турэмныя тэрміны ад некалькіх дзён да года чакаюць тых, хто будзе правозіць мігрантаў, дапамагаць ім у атрыманьні прыстанішча і для тых, хто фінансуе нелегальную іміграцыю.

Законапраэкт называецца “Стоп Сорасу”, і выказвае антыпатыю уладаў да амэрыканскага мільянэра-філантропа Джорджа Сораса, які нарадзіўся ў Вугоршчыне. Яго абвінавачваюць у заахвочваньні міграцыі мусульман ва Эўропу.

Крыніца: BBC

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*