У Сафіі адкрыўся саміт ЭЗ.

У чацьвер у Сафіі адкрываецца саміт краін-чальцоў Эўразьвязу, і галоўнай тэмай павінна стаць геапалітыка. Дыскусыі будуць весьціся пра пэрспэктывы ўступленьня ў ЭЗ краін, разьмешчаных на заходніх Бальканах. Эўракамісыя мае намер больш актыўна прасоўваць ідэі аб’яднаньня ў гэтым рэгіёне, які калісьці называлі “мяккім подбрушшам Эўропы”.

Але гэтым позва саміту не вычэрпваецца. Тэма выратаваньня дамоўленасьцей па іранскаму атаму таксама будзе абмяркоўвацца, і рашэньне Трампа ўжо падвергнулася крытыцы з боку яго цёзкі Дональда Туска, старшыні Эўрарады.

“Бачачы, якія рашэньні прымае Трамп, на розум прыходзіць прымаўка -“З такімі сябрамі не патрэбныя ніякія ворагі”, – заявіў ён прэсе.

Кандыдаты на ўступленне ў ЭЗ – гэта Сэрбія, Македонія, Альбанія і Чарнагорыя. У якасці даты далучэньня да Эўразьвязу Сэрбіі і Чарнагорыі называюць 2025 год.

Дыскусыі аб тэрмінах уступленьня ў Эўразьвяз Македоніі і Альбаніі могуць пачацца ў бліжэйшыя месяцы.

Крыніца: Euronews

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*