Паўночная Карэя пагражае зрывам перамоваў з Амэрыкай.

КНДР пагражае адменай саміту з ЗША, тлумачачы сваю незадаволенасьць толькі што распачатымі амэрыкана-паўднёвакарэйскімі манэўрамі, называючы іх “правакацыйнай ваеннай валтузьнёй”.

Як інфармуе Euronews, новы раўнд міжкарейскіх перамоваў у Пханмунджоме, прызначаны на сераду, не адбудзецца менавіта па гэтай прычыне.

Дзяржаўны дэпартамэнт на гэта заявіў, што Кім Чэн Ын неаднаразова падкрэсьліваў, што разумее ўсю важнасьць сумесных вучэньняў ЗША і Паўднёвай Карэі – пра гэта паведаміла афыцыйны прадстаўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства Хізэр Ноерт. Яна падкрэсьліла, што ніякіх апавяшчэньняў з боку Пхэньяну, якія тычацца плянаванага на 12 чэрвеня саміту, які павінен прайсці ў Сінгапуры, атрымана ня было.

Пхэньян таксама незадаволены патрабаваньнем поўнай адмовы ад ядзернай праграмы ў якасьці аднаго з умоў сустрэчы двух лідараў.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*