Марадона ўзначаліць «Дынама-Брэст».

tjournal.ru

Легендарны футбаліст Дыега Марадона стаў старшынёй праўленьня беларускага футбольнага клюбу «Дынама-Брэст». Як перадае Euronews, кантракт падпісаны на тры гады. У Берасьці спадзяюцца, што зьяўленьне жывой легенды будзе спрыяць разьвіцьцю беларускага футболу ў цэлым:

«Можа быць, Марадона здолее абудзіць нашае сьпячае футбольнае балота. Я думаю, зь ім будзе весела. Людзі, вядома ж, будуць хадзіць на футбол для таго, каб проста ўбачыць Марадону» – кажа Анатоль Байдачны, былы трэнэр беларускай зборнай.

Мяркуецца, што аргэнтынец прыступіць да выкананьня абавязкаў пасьля заканчэньня Чэмпіянату сьвету ў Расеі. Марадона зоймецца стратэгічным разьвіцьцём клюбу, які зараз знаходзіцца на шосты радку ў турнірнай табліцы.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

 

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*