Больш за палову расейцаў баяцца трэцяй сусьветнай вайны з-за Сырыі.

57% расейцаў ас.церагаюцца перарастан.ня ваеннага канфлікту ў Сырыі ў трэцюю сус.ветную вайну, с.ведчаць дадзеныя апытан.ня, праведзенага сацыёлагамі “Левада-цэнтру”.

Паводле дадзеных дасьледаваньня, 16% апытаных прызналіся, што маюць “вялікія асьцярогі” на гэты конт, яшчэ 41% рэспандэнтаў заявілі, што ў іх ёсьць “некаторыя асьцярогі”.

Пры гэтым 38% рэспандэнтаў заявілі, што альбо не маюць асаблівых асьцярог з нагоды магчымасьці трэцяй сусьветнай вайны, альбо наогул не вераць у такую ​​магчымасьць.

Аналягічнае пытаньне “Левада-цэнтар” ужо задаваў расейцам паўтара гады таму, у лістападзе 2016 года: тады асьцярогі з нагоды пачатку новага глябальнага канфлікту выказалі 48% апытаных.

Тады ж сацыёлагі адзначалі рэзкі рост колькасьці рэспандэнтаў, якія лічаць, што расейскія бамбардзіроўкі ў Сырыі пагоршылі стаўленьне да Расеі на міжнароднай арэне (за год іх колькасьць павялічылася з 16% да 32%).

Крыніца: BBC

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*