У Нямеччыне незадаволеныя Азілам і Гюндаганам.

EPA

Нямецкі футбольны зьвяз (НФЗ-DBF) асудзіў паўабаронцаў зборнай Нямеччыны Мэсута Азіла і Ількая Гюндагана за сустрэчу з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Таіп Эрдаган і сумеснае фота зь ім.
Гэтыя два нямецкіх футбалісты турэцкага паходжаньня ўручылі Эрдагану футболкі са сваімі аўтографамі падчас сустрэчы ў Лёндане, якая адбылася ў мінулую нядзелю.
У цяперашні час Эрдаган дамагаецца свайго перавыбраньня. Гюндаган напісаў на уручанай ім футболцы: “Майму дастойнаму прэзыдэнту з найвялікшай павагай”.

Мэсут Азіл выступае паўабаронцам за ангельскі клюб “Арсэнал”, а Ількай Гюндаган – паўабаронца “Манчэстар Сіці”.
Абодва футбалісты рыхтуюцца да матчаў маючага адбыцца у чэрвені Чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі, на якім зборная Нямеччыны лічыцца фаварытам, а Турэччына не прайшла адборачныя матчы.

Многія нямецкія палітыкі падвергнулі крытыцы ўчынак футбалістаў, ставячы пад сумнеў іх вернасьць дэмакратычным каштоўнасьцям, прынятым у Нямеччыне.
Прэзыдэнт нямецкага футбольнага зьвязу Рэйнхард Грындель заявіў: “Футбол і НФЗ падтрымліваюць каштоўнасьці, якія не шануюцца ў дастатковай меры прэзыдэнтам Эрдаганам”.
“Вось чаму ня варта, каб нашыя гульцы дазвалялі маніпуляваць сабой у межах яго выбарчай кампаніі. Робячы падобным чынам, нашыя футбалісты не дапамагаюць нашым намаганьням па інтэграцыі”.
Дырэктар НФЗ Олівэр Бірхоф сказаў: “Ніводны зь іх не ўсьведамляў сымбалічнага значэньня гэтага фота, але цалкам відавочна, што яны паступілі няправільна, і мы паразмаўляем зь імі пра гэта”.

Крыніца: BBC

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*