Паўночная Карэя дэмантуе ядзерны палігон.

КНДР прыступіла да дэмантажу пабудоў на тэрыторыі ядзернай палігону Пхунгеры. З такім сьцьвярджэннем выступіў у аўторак, 15 траўня, сайт 38 North са спасылкай на спадарожнікавыя дадзеныя.

«У прыватнасьці, было зьнесена некалькі будынкаў апэратыўнага забесьпячэньня, разьмешчаных недалёка ад паўночнага, заходняга і паўднёвага ўездаў», – цытуе ТАСС справаздачу амэрыканскай дасьледчай групы пры універсітэце імя Джонса Хопкінса.

Адзначаецца, што акрамя будынкаў часткова разабраныя і рэйкі для ваганетак, якія вывозілі грунт, і засталіся толькі камандныя пункты, якія могуць разбурыць падчас урачыстай цырымоніі закрыцьця палігону.

Крыніца: «Известия»

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*